[ Pobierz całość w formacie PDF ]
* * *
Галосных дні падлічаны. Іх сьвет чакае згніба.
Засільле мілагучча сатрэ сталёвай ноты чын.
Нам мілы ляскат лёгкіх гартаннага таліба
і сейбіт голасу нябёс трывожны муэдзін.
Качэўнаму паветру мы вернем перашкоды,
узьняўшы на шляху вялікі мур зубоў.
І зык зьбірацьме жніва – цяжкія карагоды
у чарназём прароцтва зьлітованых складоў.
І вымкнуць зычныя нас у зааблочча вышы,
пад кананаду сэрцаў выбухваючы ў гарах.
І будзе нас пачуўшы ў экстазе рэха рышы,
калі чарговай веды слодыч адчуе на губах.
Ад бітаў нашых словаў падуць астрогі духу.
Усьцяж трымціць тайга пад акрыленьнем нашых цел,
і скрыгат пер'я выкрасае іскры на сухую скруху,
каб вызіхціць на захадзе эльфійскі карабель.
Мы выпрадзем з сутону быцьцю старому саван,
із зарыва другое – успомнае – сатчом.
Бяздомкі, нашым домам давеку будзе слава;
бязмоўкі, нашай мовай стане гром!
Мы будучыні носьбіты, мы рэзьбіты дарогі,
варажбіты прасьцягу, валадары ўсіх сьніб.
Нас будуць прапускаць, не спатыкаючы, парогі,
апошніх перакладзьбітаў у мову лёткіх рыб!
* * *
Сум, багове, дарэшты ссушэце забытым ісловам!
Скрухі струхлелай зьнішчатар няхай распачнецца ўва мне.
Поўнюся моваю мёртвай, каб выказаць сьвет у Нанова –
ўсякай аблогі араты, што радасьці скібу скране.
Шыру сябе ў панадгор'е, высільваю страх неабсягам –
болей імне не мадзець ужо ў вузкай цямрэчы душы.
П'ю сырадой гукаведы й п'янею спрадвечнасьці пахам –
нікбячы ўладу самоты, зрастаюся ў спарышы.
Чын адраджэньня, багове, уісьніць даруйце іздольле!
Чуйнага слова стваратар імной прамаўляе скрозь сон.
Гнуся ку голасу глебы, нібыта цяжарнае гольле,
з памяці каранёў каб правесьці прасьцень у багонь.
Слухаю гоман птушыны – грымотлівы эпас аблокаў,
ўсюдывандроўцаў, каторым вядома гасьціннасьць разлог.
І, набрыняўшы пачуцьцем, пачую сабою Шырока –
і не аглухну, паслушнік бязьмернае мовы дарог!
Шану прымеце, багове, ад дбайніка Істы а Далі!
Бытапагарды вагонь хай расчысьціць мяне пад спакой.
Панакарэлыя прагі, што тунна мяне прагіналі,
пылам асыплюцца вобзем, істануць сухою ракой –
човен, ідзе я ляжацьмеў, памёршы ад сьмерці летась,
выправіцца парожні уброд бездарожжам пустынь.
І не заўважыць вятрыска, іж марна палошча ветразь, –
вечны пясьняр прасторы! Зь яго няведы
мне народзіцца Сын.
* * *
Проста заўжды шукай – нават у чыстым полі,
мрой аб усім на сьвеце ўвечары перад сном.
Проста глядзі ў вакно, покуль з вачэй ад солі
не пасыплюцца зоркі велічынёю з дом.
Проста забудзь сябе прыхапкам у Гандване,
перавядзі гадзіньнік уперад на пачуцьцё.
Проста згарні абшар да глыбіні дыханьня
ды пацалуй таго, хто чуе ў табе быцьцё.
Проста зьбі з палюсоў компасы – дай ім неба,
потым ідзі навылёт, узброены да зубоў
проста ад сьмеху і заплясьнелага хлеба,
ды ўтрымай на руках немаўля сваіх слоў.
Проста ня будзь халатным да тугі далячыняў,
выхадзі пустату, чуючы пад сабою ног.
Высьветлі для сябе кчэмную палавіну
і ня дай ёй згаснуць.
Аўтар ідэі – нехта Бог.
* * *
Радавы І. М. (прозьвішча вымавіць немажліва).
Век: блізу дваццаці пяці. Раненьне: кантузія языка.
Памылкова быў дастаўлены ў морг, бо выглядаў паршыва.
Плюс клінічна маўчаў. Калі і дыхаў – то спадцішка.
Знойдзены мэдсястрою за расьціраньнем – дзіва
што: чатыры гадзіны ў лядоўні бяз доступу да цяпла.
Мэдсястра сьцьвярджае, што абамлела ў нэрвовым зрыве;
яе напарніца – што дала.
Потым была экспэртыза, ронтген, аналіз мачы і калу.
Тэст на IQ, цяжарнасьць ды іншы варожы ўплыў.
Каб радавы аказаўся стэрыльны, яго стэрылізавалі.
Адзінае, што бянтэжыла – ён так і не загаварыў.
Дакладней – ён безупынку рохкаў ашчэранай пашчай,
скрэмзаў пачак паперы. Усё дарма.
Праўдападобна, яго ў палоне кармілі мылам і білі нашча –
праталі арганізм ад нашага, як яны кажуць, дзярма.
Курс рэабілітацыі вынікаў не прынёс. І гэта
вырашыла дыягназ: новы штам – чалавек набакір.
Меры прыняць неадкладна: запраторыць у гета
і падсадзіць на морфій ці (што будзе таньней) на кір.
Выдаць квіток у адзін канец. Рэшта жыцьця – пад грыфам
сакрэтна. Запісы допыту зьнішчыць. Быццам бы ён памёр.
Усім невымоўным з фронту надалей запісваць: тыф. А
заразных расстрэльваць. Асабліва тых, што з гор.
* * *
Адсюль немагчыма зьехаць – хіба што з глузду,
і трапіць сюды запарней, чымся ў хвалёны рай.
Тут можна адно нарадзіцца – з будаўнічага друзу
гісторыі, выкінутай у гэты даўно непачаты край.
Вядома, і ён не забыты... Богам, але пад крыламі
анёла ягоная геаграфія заўсёды дае слабіну й
прыкідваецца terra incognita за дзесяцьцю марамі,
пасьпешна свайму Калюмбу скідаючыся на труну.
Былая Гіпэрбарэя, выпеставаная крывёю
тытанаў, цяперака – гіпэртрафіраваны абшар.
І трэба, п'ючы гарбату, натрушваць у кубак хвою,
каб не зваліцца заўтра ад хваравітых (х)мар.
Зрэшты, крычы хоць крычма і поедам еж ліхтугі –
а заўтра будзе, як сёньня, даступнае тут заўчас.
І нават калі адмыцца да косьці ад гэтай наругі,
падступны акцэнт маўчаньня ніколі ня вытхнецца з нас.
Што можна жадаць у гэткіх варунках? Свабоды?
Ці зразу маліны жменямі – каб не змаглі абасраць?
Каб нарадзіцца нятут і ведаць у твар рапсода,
што вышапча ймя радзімы – і небу будзе чуваць.
* * *
Расту з іспадчыны, каб напаткаць нясьмерць,
гляджу навыварат, гарнуса да Стажар.
Стажаруса вакол адвечнай бліскавіцы –
каб восьсю стаць самім у зор'я крутаверць
і слухаць трэйцім вухам споведзь крыцы.
Няхай адбудзецца ўва мне мудрэц-маўчар,
што выпее знацьцё Яго з клінопісу ігліцы.
Як бог-нямко, што мовіць дзесяцьма,
зачышчу голас свой ад пустазельля сну –
у кожнум слові высьмягну канечнась.
Мая душа паўсюль – нат дзе мяне няма, –
у прадзіві надслоў высноўваючы вечнась,
каб зь першакаранёў у неруш-старану
мне вырасьці да дна і чэрпаць чалавечась.
У дзьве руцэ амрыты, мамо, я набяру табе,
з чыіх грудзей мы п'емо жывэе малако –
бо без жыцьця нічого, нічого неўміручэ.
Я слаўлю бацьку, садзячы сьвятарные дубэ,
каб наша прышлась помніла сябе і нас рашучэ.
І, выпрастаўшыса з чэрава, у немені вякоў
я болей не сагнуса – і будзе мне балючэ.
* * *
1137 ад нараджэньня спліну.
Сонца ляжыць у руінах, выкінуўшыся з вакна.
Лета пайшло ў падпольле, ратуючыся ад карантыну, –
ў Горадзе эпідэмія мора, якога даўно няма.
Горад часова вымер, слухаючы пазавугольлі
ракавінак запасы, заціснуўшы нос і рот.
Толькі высока ў небе гудуць бадзяжныя пчолы,
новую соль жыцьця зноў прамяняўшы на мёд.
Рэшта ж сядзіць на дажджох і падножным хлебе,
каб незнарок ня спудзіць з думак свае тугі
па нечуваным прыбоі ды, сябе даверыўшы глебе,
мабыць, адчуць, як ён лашчыцца да нагі.
Кажуць, нібыта ў Горадзе некалі на пастоі
будзе Машыях – апошні носьбіт марской вады.
Ён затопіць кварталы сабою ў бяздонныя строі,
верне рыбам жылплошчу ды разаб'е сады
з водарасьцяў. І першы, хто зранку адвесіць штору,
зойме сабе дыханьне – за ўсе даўгія гады.
[ Pobierz całość w formacie PDF ]
Wątki
- zanotowane.pl
- doc.pisz.pl
- pdf.pisz.pl
- nowe.htw.pl
Iggy Pop - Przekrój 11.07 Jarek Szubrycht, Teksty różnorodne - kultura, film, literatura, sztuka
Igor T. Miecik - 1457 do Czyty. Reportaże z Rosji, EBOOK, Biografie, Wspomnienia, Literatura faktu
Ilustrowany leksykon pisarzy i poetów polskich Monika Spławska-Murmyło ebook, Literatura faktu
Iding Laura - Peruwianska misja, Książki - Literatura piękna, Harlequin Romans - ostatnie
IMIONA DIABELSKIE W POLSCE, Antykwariat, bajki,mity=#